У ДУК "Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы" прайшоў Адзіны дзень бяспекі. Загадчык гаспадаркі праінфармаваў супрацоўнікаў музея аб парадку дзеянняў работнікаў і наведвальнікаў у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацыях, нагадаў правілы карыстання вогнетушыцелем. Таксама была праведзена практычная трэніроўка па эвакуацыі людзей з будынка ў выпадку ўзнікнення пажару і арганізаваны прагляд відэароліка МНС Рэспублікі Беларусь па гэтай тэме.