Задачы і функцыі музея

Задачы і асноўныя напрамкі дзейнасці музея

Галоўнымі задачамі музея з'яўляюцца вывучэнне, асэнсаванне і прапаганда гісторыі і культуры ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцяў грамадзян Рэспублікі Беларусь, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да нацыянальнай і агульначалавечай культуры, а таксама збор, навуковая апрацоўка і захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея:

арганізацыя выстаў, культурна-масавых мерапрыемстваў;

ажыццяўленне экспазіцыйнай і экскурсійнай работы;

выяўленне прадметаў музейнага значэння;

камплектаванне музейных фондаў;

улік і захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

кансервацыя, Рэстаўрацыя і каталагізацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

 Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры