Тэматычнае афармленне музея пачынаецца з вестыбюля і працягваецца ў чатырох залах пастаяннай экспазіцыі.
Экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа "Памяць без тэрміну даўнасці". У экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа, увайшлі фатаграфіі гета, якія знаходзяцца ў фондах музея, нагрудныя знакі памагатых фашысцкага рэжыму, гільзы, каска, прадметы ўжытку, якія належаць яўрэям, сярод якіх - акуляры, ключы, манеты, лыжкі, відэльцы, абутак і нават дзіцячая.
Першыя дзве залы адведзеныя прыродазнаўчай тэматыцы і прысвечаныя вавёрцы.
Так у першай зале размешчаныя клетка-вальер з жывым звярком, інтэрактыўная карта «Тут жывуць вавёркі», якая знаёміць з арэалам іх пражывання, і чучалы экзатычных прадстаўнікоў сямейства вавёркавых.
Асобна прадстаўлена тэма «Вавёркі Беларусі». У вітрынах размешчаны чучалы, фотаздымкі вавёркі, ляцягі і сусліка, якія вядуцца ў Беларусі, чучалы прыродных ворагаў вавёркі.
Акцэнт у другой зале зроблены на дыяраме лесу, якая адпавядае натуральным умовам пражывання вавёркі.
Завяршае залу падтэма «Геральдыка», дзе прадстаўлены гербы гарадоў, на якіх адлюстравана вавёрка.
Трэцяя зала раскрывае гістарычную тэматыку і знаёміць з матэрыяламі раскопак на Бераставіччыне, уладальнікамі мястэчка, знакамітымі землякамі і ўраджэнцамі, святкаваннем 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.
У экспазіцыйных вітрынах размешчаны копіі архіўных дакументаў і пячатка вялікабераставіцкага магістрата, макет палаца Касакоўскіх, манекены ваяроў, а таксама шмат іншых прывабных для наведвальнікаў рознага ўзросту экспанатаў.
У асобнай вітрыне трэцяй залы прадстаўлены рэчы, перададзеныя пасольствамі Кітая і Манголіі і якія маюць дачыненне да навуковай дзейнасці славутага ўраджэнца Бераставіччыны Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага – філолага, заснавальніка манголазнаўства.
У трэцяй зале прадстаўлены прадметы мастацтва, дэкаратыўныя фігуркі, цацкі, кнігі, калекцыі філатэліі і паштовак з вобразам вавёрак.
У экспазіцыі "Бераставічына ў другой палове ХХ - ХХІ ст." акцэнт зроблены на развіццё рэгіёна на сучасным этапе. На аснове фотахронікі, архіўных дакументаў і прадметаў з музейных фондаў прадстаўлена канва з яркіх падзей, знакавых асоб і дасягненняў, дзякуючы якім наш раён паспяховы і вядомы.
Заканчваецца экспазіцыя чацвёртай залай, якая прысвечана гісторыі Бераставіччыны ХХ стагоддзя: ад Першай сусветнай вайны праз фотааб’ектыў Рамана Салаўя, міжваенны перыяд праз бераставіцкі кірмаш да Другой сусветнай вайны праз рэшткі вайсковага рыштунку і лёсы жыхароў Бераставіччыны.
Экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа "Памяць без тэрміну даўнасці". У экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа, увайшлі фатаграфіі гета, якія знаходзяцца ў фондах музея, нагрудныя знакі памагатых фашысцкага рэжыму, гільзы, каска, прадметы ўжытку, якія належалі яўрэям, сярод якіх - акуляры, ключы, манеты, лыжкі, відэльцы, абутак і нават дзіцячая цацка.
ЗАПРАШАЕМ ДА НАВЕДВАННЯ!